Зяленскі ў Любліне ўзнагародзіў польскіх валанцёраў
6- 23.09.2023, 20:40
- 6,250
Прэзідэнт Украіны падзякаваў Польшчы.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, вяртаючыся ва Украіну пасля візіту ў ЗША і Канаду, спыніўся ў Любліне. Там ён узнагародзіў польскіх валанцёраў, якія дапамагаюць Украіне, піша New Voice.
Зяленскі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды двум грамадзянам Польшчы – журналістцы Б'янцы Залеўскай, якая з 2014 года асвятляла вайну РФ супраць Украіны, а пасля ранення занялася валанцёрскай дзейнасцю, і медыку-валанцёру Даміяну Дуду, які з камандай ратаваў украінскіх абаронцаў у Бахмуце, Салядары і на поўдні, а таксама заснаваў фонд для закупкі медыкаментаў і цэнтр для падрыхтоўкі баявых медыкаў.