На Камароўку вярнулася лета: шмат трускавак і чарэшні
1- 23.09.2023, 20:50
- 8,734
Што пачым на менскім рынку.
Чарэшня, клубніцы, парэчка – адчуванне, што на Камароўку вярнулася лета. Агенцтва «Мінск-Навіны» распавядае пра апошнія кошты на рынку – паглядзіце, што пачым.

Чарэшня ў канцы верасня каштуе 42 рублі за кілаграм. Парэчку (чырвоную парэчку) можна ўзяць па 5 рублёў за пакаванне (наўскідку, грамаў 150-200). Калі парэчкі мала, то клубніц, напраўду, шмат – ад 8 да 25 рублёў за кілаграм.



Буякі каштуюць да 70 рублёў за кілаграм. Сярэдняя цана на іх – не менш за 20 рублёў. Месцамі – за паўкіло. Журавіны ў сярэднім каштуюць ад 10 да 12 рублёў за кіло.



Баравік польскі (з-пад Лагойска) можна купіць па кошце 9,90 за кілаграм. Побач – баравік звычайны. Каштуе ён ужо 40 рублёў за кілаграм. Трохі далей – баравік белы (так напісана на цэнніку). Ён адрозніваецца далікатным крэмавым адценнем, кампактнымі памерамі і… коштам. За кіло давядзецца выкласці 60 рублёў.
Падасінавікі можна знайсці як за 9.90 рубля, так і за 30 рублёў. Таннейшыя за тыя, што памерам большыя.
Сярэдняя цана на яблыкі – 3 рублі за кіло. Калі хочаце белы наліў, давядзецца выкласці 5,50 рубля. Груша каштуе ад 2,5 да 5,5 рубля за кіло мясцовая, і 12-25 – імпартная.



Вінаград кіш-міш каштуе ад 5,50 да 18 рублёў за кілаграм, ёсць і за 25-30 рублёў.
Нектарыны і персікі паціху здаюць у колькасці. Першыя каштуюць ад 4,5 рубля за кіло, другія – ад 6,9. Абрыкосы на Камароўцы прадаюцца па кошце ад 6,5 да 15 рублёў за кілаграм. Дзесьці сустракаюцца і па 30-60 рублёў за кіло.



Памідоры на рынку можна знайсці ад 2,5 да 10 рублёў за кілаграм. Ёсць варыянты і за 1,49 рубля, і за 45. Агуркі – ад 2,5 да 10 рублёў за кіло, перац – ад 2,5 да 6,5 рубля, баклажан – ад 2 да 5 рублёў.
Грэцкія арэхі на Камароўцы аддаюць за 10 рублёў/кілаграм. Кіло бульбы каштуе ад 90 капеек да 1,5 рубля.


