Гарматы замест масла
3- ЭЛЬ МЮРЫД
- 23.09.2023, 21:08
- 7,010
Выдаткі на войска ўпершыню ў гісторыі Расеі перавысяць выдаткі на сацыяльную палітыку.
Варожая «Дойчэ Веле» са спасылкай на недружалюбны Блумбэрг паведаміла наступнае:
«…Улады Расеі маюць намер у 2024 годзе павялічыць выдаткі на абарону з цяперашніх 3,9% да 6% ВУП, паведаміла ў пятніцу, 22 верасня агенцтва Bloomberg са спасылкай на копіі праектаў бюджэтных планаў. У абсалютным выражэнні выдаткі на абарону павялічацца з 6,4 трлн да 10,8 трлн рублёў. Агенцтва нагадвае, што ў 2021 годзе выдаткі Крамля на абарону складалі 3,6 трлн. рублёў.
Характэрна, што на сацыяльную палітыку налета плануецца зрасходаваць 7,5 трлн. рублёў (у 2023 годзе – 6,5 трлн.). Тым самым, як адзначае Telegram-канал Faridaily, у 2024 годзе выдаткі на войска ўпершыню ў гісторыі Расеі перавысяць выдаткі паводле артыкула «Сацыяльная палітыка», да якога належаць пенсіі, дапамогі і іншыя сацыяльныя выплаты…»
Гэта называецца «гарматы замест масла». Адзін таленавіты палітык сусветнага ўзроўню праводзіў ужо такую палітыку. Скончыў, праўда, не вельмі добра – акопчык каля бункера і дзве каністры з бензінам. Але пачыналася добра!
Тут узнікае адно цалкам лагічнае пытанне. Калі ў расейскіх кіраўнікоў не атрымліваецца зладзіць мірнае жыццё для краіны (ну, тамака ручкі з ж**кі, мазгоў замала і ўсё такое), то з чаго б можна выказаць здагадку, што ў вайну ў іх атрымаецца лепш? Ручкі назад да плячэй прырастуць? Мазгоў дадасца? Пытанне, зразумела, рытарычнае.
У свой час наш таленавіты галоўнакамандуючы паведаміў, што абставіны складаюцца так, што даводзіцца ўзнімаць пенсіённы ўзрост. Грошай, маўляў, бракуе. Таму прашу паставіцца з разуменнем. Але раптам высвятляецца, што іх больш чым досыць, калі гаворка ідзе пра гарматы і набоі. Дык навошта было хлусіць тады? Сказаў бы адразу – нам патрэбны грошы, каб трошачкі паваяваць. А таму, паважаныя старыя, прыйдзецца вам крыху раней паміраць. А то абцяжарваеце вы нас сваёй бескарыснай прысутнасцю. Адны выдаткі на вас.
Эль Мюрыд, Telegram