14 студзеня 2026, Серада, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е ў апошні тыдзень верасня?

1
Якім будзе надвор'е ў апошні тыдзень верасня?

У Беларусі будзе па-летняму цёпла.

Нягледзячы на каляндарную восень, у апошні тыдзень верасня ў Беларусі будзе па-летняму цёпла і суха. Пра гэта сіноптык Дзмітры Рабаў паведаміў у праграме «Метэагід». Са слоў сіноптыка, тэмпература на тыдні з 25 верасня да 1 кастрычніка па-ранейшаму будзе перавышаць кліматычную норму да 5 градусаў, піша «Камсамолка».

Начамі ў першай палове тыдня будзе ад 7 да 12, а ў чацвер і пятніцу ночы стануць яшчэ цяплейшыя – ад 9 да 15 градусаў. Да выходных начная тэмпература панізіцца на два градусы, але да халадоў яшчэ далёка.

Што датычыцца дзённых тэмператур, то ўдзень у панядзелак, 25 верасня, паветра прагрэецца ад +17 да +22, у аўторак крыху пацяплее – ад +20 па Віцебскай вобласці да +28 па Берасцейскай. Далей – больш: у сераду на тэрмометрах беларусы ўбачаць адзнакі ад +23 да +28.

- У пачатку другой паловы тыдня надворʼе пройдзе пад знакам сонечнага, сухога і цёплага антыцыклону з цэнтрам над Цэнтральнымі рэгіёнамі Расеі, – адзначыў Рабаў.

Антыцыклон прагрэе паветра ў чацвер да +24°C… +27°C, у пятніцу стане крыху халаднавата – да +23 градусаў.

А вось у выходныя, 30 верасня і 1 кастрычніка, рэзка пахаладае – прахалоднае паветра прыйдзе з Балтыйскага мора.

- Удзень у суботу +11...+14 градусаў, у нядзелю ад +10 па Віцебскай вобласці да +18 па Гарадзенскай, – даў сіноптык папярэдні прагноз.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках