Выйшаў на волю палітвязень Сімон Канцэвіч
- 23.09.2023, 21:40
- 5,122
Яго затрымалі на акцыі пратэсту ў Берасці 10 жніўня 2020 года.
Паводле інфармацыі «Брэсцкай Вясны», сёння выйшаў на волю Сымон Канцэвіч. Яго затрымалі 28 жніўня 2020 г. за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Берасці 10 жніўня 2020-га.
Пазней Канцэвіча абвінавацілі паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) і асудзілі на 3 гады 6 месяцаў калоніі. Свой тэрмін Сымон адбываў у Магілёўскай калоніі №15.
Паводле гэтага факту быў прысуджаны да 4 гадоў калоніі і ягоны родны брат Філіп Канцэвіч.