Буданаў: Герасімаў асабіста камандаваў правальнай атакай акупантаў на Вуглядар
7- 23.09.2023, 21:48
- 16,474
Пасля паразы ён пакінуў лінію фронту.
Правальнай аперацыяй войска РФ па штурме Вуглядара ў Данецкай вобласці ў пачатку лютага сёлета, у якой расейцы страцілі больш за 30 адзінак вайсковай тэхнікі за раз, асабіста камандаваў начальнік расейскага Генштаба Валерый Герасімаў.
Пра гэта паведаміў кіраўнік вайсковай разведкі Украіны Кірыл Буданаў у інтэрв'ю The War Zone. Са слоў начальніка ГУР, пасля разгрому расейскай тэхнікі Герасімаў абвінаваціў у паразе іншых і ўцёк з поля бою.
«Калі ўсё абсталяванне было знішчанае, ён абвінаваціў усіх вакол і проста пакінуў лінію фронту», – сказаў Буданаў.