СМІ: У частцы Санкт-Пецярбурга знікла святло пасля выбуху
14- 24.09.2023, 21:58
- 14,240

Відэа.
Увечары ў нядзелю, 24 верасня, у Расеі ў аэрапорце Пулкава і пецярбургскім раёне Шушары знікла электрычнасць. Да гэтага мясцовыя жыхары чулі гучны гук і бачылі яркі выбліск у небе.
Фота і відэа з Пецярбурга без святла публікуюць расейскія тэлеграм-каналы. У Шушарах таксама няма вады.
Улады пакуль ніяк не каментавалі тое, што адбылося.
У аэрапорце Пулкава паведамілі, што энэргазабеспячэнне было парушанае ў зале вылету ўнутраных рэйсаў. У будынку ўключылі аварыйнае асвятленне, затрымак рэйсаў не было.