27 лiпеня 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што зменіцца ў Беларусі ў кастрычніку

1
Што зменіцца ў Беларусі ў кастрычніку

Многія з іх адаб'юцца на партманэце.

У кастрычніку беларусаў чакаюць адразу некалькі змен, якія могуць адбіцца на іх асабістым бюджэце. Напрыклад, некаторыя медыкі атрымаюць дадатак да заробку. У кастрычніку таксама падаражэюць цыгарэты. А яшчэ - даведаемся, ці паднімуць з лістапада пенсіі і дапамогі на дзяцей, піша «Зеркало».

Некаторыя медыкі атрымаюць дадатак

З 1 кастрычніка ў Беларусі для некаторых медыкаў перагледзяць аплату працы, размову аб змяненні сумы кампенсацыйных выплат.

Так, надбаўку за асаблівасці прафесійнай дзейнасці на ўзроўні 150% ад тарыфу ўстанавілі для работнікаў з вышэйшай немедыцынскай адукацыяй (псіхолагам, біёлагам, энтамолагам, фізікам, хімікам, фізіёлагам, інструктарам-метадыстам фізічнай рэабілітацыі, інструктарам-метадыстам па эргатэрапіі, фізічнай культуры, заолагам). Цяпер яна складае 100%.

Для лекараў-рэабілітолагаў уводзяць такую надбаўку на ўзроўні 50 адсоткаў тарыфу. А вось некаторых куратараў навучальных груп у ВНУ пазбавяць такіх даплат (цяпер яны складаюць ад 20 да 40% уключна). Таксама Міністэрства аховы здароўя прапісала канкрэтныя памеры надбавак за складанасць і напружанасць працы, яны вагаюцца ад 80 да 120% ад тарыфу.

Развязаць пытанне з таварамі з-за мяжы

З 1 кастрычніка ў Беларусі могуць скараціць нормы ўвозу тавараў для асабістага карыстання, якія ўвозяцца наземным транспартам. Цяпер ліміты ўстаноўленыя на суму эквівалентную 1 000 еўраў, а па вазе не больш за 31 кілаграм. З 1 кастрычніка іх збіраюцца знізіць да кошту, які не перавышае суму, эквівалентную 500 еўраў, і вагі не больш за 25 кілаграмаў.

З 1 кастрычніка ў Беларусі таксама плануюць скараціць бязмытныя нормы на пасылкі з-за мяжы - да 200 еўраў і 31 кілаграма за адно адпраўленне. Цяпер гэты ліміт складае 1000 еўра і 31 кілаграм на адну бандэроль.

Але скарачэння лімітаў у кастрычніку можа і не адбыцца. Рэч у тым, што на ўзроўні Еўразійскага эканамічнага звязу (ЕАЭС), у які апроч нашай краіны ўваходзяць Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Расея, могуць прыняць пастанову, каб прадоўжыць дзеянне цяперашніх лімітаў. У такім выпадку нашу краіну гэта таксама закране. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) на пасяджэнні 27 верасня разгледзіць пытанне змянення або захавання памеру бязмытнага ўвозу тавараў для асабістага карыстання.

Падаражэюць цыгарэты

У кастрычніку беларусаў чакае чарговы скачок коштаў цыгарэт. Так, на наступны месяц запланавана чарговае падвышэнне ставак акцызаў на цыгарэты, гэта прадугледжана абноўленым у гэтым годзе Падатковым кодэксам. Раней стаўкі ўзнялі ў студзені, красавіку, ліпені. Кастрычніцкая прыбаўка для першай цэнавай групы цыгарэт будзе на ўзроўні 21,1% да вераснёўскіх ставак (рост — да 95,59 рубля за 1000 штук цыгарэт), а для другой цэнавай катэгорыі — 11,9% (да 147,03 рубля). У параўнанні са снежнем мінулага года стаўкі акцызаў вырастуць амаль у 2,2 раза і на 61 адсотак для першай і другой цэнавай катэгорый адпаведна.

Раней у МПЗ тлумачылі, што падвышэнне ставак акцызаў на тытунёвыя вырабы - гэта выеік выканання міжнародных пагадненняў з Расеяй.

Даведаемся, ці паднімуць пенсіі і дапамогі на дзяцей

З 1 лістапада ўлады павінны перагледзець суму пражытачнага мінімуму. Да яго прывязаны сумы мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, а таксама асобных дапамог, якія прадастаўляюцца пры нараджэнні дзяцей. Калі бюджэт пражытачнага мінімуму падвысяць, то вырастуць, адпаведна, таксама гэтыя пенсіі і дапамогі.

Бліжэй да канца кастрычніка чыноўнікі павінны агучыць, ці зменяцца з лістапада гэтыя выплаты. Напрыклад, сацыяльная пенсія па ўзросту цяпер складае 182,2 рубля, мінімальная пенсія па ўзросту (без уліку даплаты ў 20% ад сярэдняй заробку) — 91,1 рубля.

Перастануць дзейнічаць зніжкі на паездкі ў электрычках для пенсіянераў

Да канца кастрычніка пенсіянеры змогуць ездзіць з 50-адсоткавай зніжкай у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа. Ільгота будзе дзейнічаць да канца наступнага месяца. Яе ўводзілі з 1 траўня - на час сезонных сельскагаспадарчых работ.

Чартары на егіпецкі курорт

У кастрычніку беларускія чартары пачнуць лятаць яшчэ на адзін егіпецкі курорт. Так, з 16 кастрычніка «Белавія» і адзін з айчынных кансалідатараў турыстычных палётных праграм з кастрычніка плануюць ажыццявіць яшчэ адну чартэрную праграму з адпраўкай турыстаў з Менска на егіпецкі курорт Марса-Алам. Паездка разлічаная на 10 дзён/11 начэй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках