27 лiпеня 2024, Субота, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Міжнародны крымінальны суд можа выставіць новае абвінавачанне Пуціну

14
The Guardian: Міжнародны крымінальны суд можа выставіць новае абвінавачанне Пуціну

Падрабязнасці.

Юрысты-праваабаронцы, якія працуюць з пракуратурай Украіны, рыхтуюць дасье ваенных злачынстваў для прадстаўлення ў Міжнародны крымінальны суд (МКС), абвінавачваючы Расею ў наўмысным стварэнні голаду падчас расейскага ўварвання ва Украіну. Пра гэта паведамляе The Guardian.

«Мэта ў тым, каб задакументаваць выпадкі, калі расейскія захопнікі выкарыстоўвалі голад як зброю вайны, даўшы доказы для таго, каб МКС пачаў першы судовы пераслед такога кшталту, які мог бы выставіць абвінавачанне расейскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну», – гаворыцца ў паведамленні.

Старшы юрыст юрыдычнай фірмы Global Rights Compliance (GRC) Юсуф Хан адзначыў, што ператварэнне харчавання ў зброю адбывалася ў тры этапы: спачатку ўкраінскія гарады былі абложаныя, а пастаўкі харчавання скараціліся, затым некаторыя запасы харчавання і вады былі знішчаныя, у выніку нападаў.

Трэці этап, паводле слоў Хана, гэта спробы Расеі перашкодзіць або абмежаваць экспарт украінскага харчавання.

«Пуцін можа несці адказнасць за ўчыненне дзеянняў непасрэдна, супольна з іншымі і/ці праз іншых», – сказаў юрыст.

«GRC працуе з украінскімі пракурорамі да канца наступнага года над складаннем дасье. Намер палягае ў тым, каб падаць заяву ў адпаведнасці з артыкулам 15 Рымскага статута, што дазволіць трэцім бакам пасылаць інфармацыю аб магчымых ваенных злачынствах пракурору МКС», - дадалі ў The Guardian.

Нагадаем, у сакавіку 2023 года Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт Пуціна, абвінаваціўшы яго ў ваенным злачынстве ў незаконнай дэпартацыі сотняў дзяцей з Украіны. Расея адмаўляе дачыненне да ваенных злачынстваў або гвалтоўнага вывазу ўкраінскіх дзяцей. Пуцін неаднаразова прапускаў міжнародныя сустрэчы і не прысутнічаў на G20 у Дэлі, даслаўшы міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова.

Пастанова галоўнага пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) аб выдачы ордэра на арышт Уладзіміра Пуціна, расейскага лідара, а таксама Марыі Львова-Бяловай, дзіцячага амбудсмэна РФ у справе аб незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей была выдадзеная на падставе доказаў. Пракурор МКС падкрэсліў, што іх кіруючым прынцыпам з'яўляецца не палітыка ці эмоцыі, а доказы, і менавіта гэтыя доказы падахвочвалі іх да канкрэтных крокаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках