27 лiпеня 2024, Субота, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі аўто трапіла ў дзірку на дарозе і ледзь не правалілася ў «таемны пакой»

2
У Гомелі аўто трапіла ў дзірку на дарозе і ледзь не правалілася ў «таемны пакой»

Відэа.

У Гомелі адбылося незвычайнае ДТЗ: там кола легкавіка правалілася ў дзірку ў асфальце, а пад зямлёй было цэлае памяшканне, піша паблік «ЧП Гомель».

Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў нядзелю, 24 верасня. Аўто ехала каля Сельмашаўскага рынку, і раптоўна кола правалілася ў дзірку ў асфальце.

Пры бліжэйшым разглядзе проста пад дарожным пакрыццём была пустата - там знаходзіцца цэлы пакой.

У каментарах пішуць, што гэта памяшканні калектара, а іншым гомельскім кіроўцам таксама ўжо здаралася патрапіць колам у такую дзірку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках