27 лiпеня 2024, Субота, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр гарадзенскі актывіст Дзяніс Швыркін: не вытрымала сэрца

5
Памёр гарадзенскі актывіст Дзяніс Швыркін: не вытрымала сэрца
ДЗЯНІС ШВЫРКІН

Гэта ён зачытваў патрабаванні народа на найбуйнейшым мітынгу ў Гародні.

Знаёмыя 42-гадовага гродзенскага актывіста Дзяніса Швыркіна паведамілі аб ягонай смерці, піша Hrodna.life. Са слоў знаёмых, Дзяніс памёр 23 верасня ад праблем з сэрцам.

Дзяніс Швыркін быў прадпрымальнікам і юрыстам, працаваў у кампаніі МТС. У жніўні 2020 года ён быў абраны кіраўніком «Каардынацыйнай рады грамадскасці Горадні», абвяшчаў на акцыі 16 жніўня 2020 года патрабаванні народа. Уваходзіў у ініцыятыўную групу Віктара Бабарыкі і быў сябрам арганізацыйнага камітэта стварэння партыі Бабарыкі «Разам» («Вместе»), балатаваўся на платформу «Сход».

23 верасня, у дзень смерці, ён напісаў на Facebook аб сваім ад'ездзе ў Польшчу. Падаў цытату, якую памылкова прыпісваюць пісьменніку Джорджу Оруэлу: "У часы ўсеагульнай хлусні казаць праўду — гэта экстрэмізм". Пасля напісаў:

«Бывай, любая мая Гародня, да пабачэння, мілая мая Радзіма. Я веру, што мы яшчэ ўбачымся...»

У канцы жніўня 2023 года яго затрымлівалі нібыта за “распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў”, але прысудзілі штраф і адпусцілі. Пасля гэтага ён з'ехаў ва Уроцлаў. Аб часе і месцы пахавання пакуль не паведамлялі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках