27 лiпеня 2024, Субота, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Луганскам нанесены ўдар па заводзе «Юнацтва»: ідзе дэтанацыя, узнімаецца «грыб»

11
Пад Луганскам нанесены ўдар па заводзе «Юнацтва»: ідзе дэтанацыя, узнімаецца «грыб»

Расейцы размяшчалі на ім баявыя прыпасы і тэхніку яшчэ з 2014-га года.

У часова акупаваным Сарокіне (былы Краснадон) выбухі, быў нанесены ўдар па заводзе «Юнацтва», дзе расейцы размяшчалі баявыя прыпасы і тэхніку яшчэ з 2014 года. Пра гэта паведамілі крыніцы liga.net у месце.

Са слоў крыніцы, раніцай у месце прагучаў выбух на заводзе "Юнацтва". Места скаланаюць выбухі, ідзе дэтанацыя. Са школ эвакуююць навучэнцаў.

Над заводам паднімаецца стаўбун дыму. У самім Сарокіне, а таксама навакольных Сухадольску і Моладагвардзейску ад выбухаў адчыняюцца вокны.

Прадпрыемства размешчаная на трасе ў кірунку Луганска. Яшчэ з пачатку агрэсіі супраць Украіны ў 2014 годзе Расея выкарыстоўвала «Юнацтва» ў якасці вайсковай базы і лагістычнага вузла.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках