27 лiпеня 2024, Субота, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцаў у Жлобіне прысудзілі да гаўптвахты за ўдзел у акцыях пратэсту

12
Вайскоўцаў у Жлобіне прысудзілі да гаўптвахты за ўдзел у акцыях пратэсту

Прысуды вынесла «суддзя» Святлана Андрэева.

«Суддзя» Жлобінскага раённага суда Святлана Андрэева за два дні, 5 і 6 верасня, вынесла прысуды двум вайскоўцам, абвінаваціўшы іх у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ), паведамляюць праваабаронцы.

Артур Панчанка служыў паводле кантракту ў ваеннай часці на пасадзе старшага пажарнага ратавальніка вайсковай каманды супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ у Жлобіне.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Артур Панчанка, «дзейнічаючы супольна і ўзгоднена ў групе асоб прыкладна з 21 гадзіны 9 жніўня да 1 гадзіны 30 хвілін 10 жніўня 2020 года, стаяў на праезнай частцы аўтамабільнай дарогі, перашкаджаючы руху грамадскага і іншага транспарту, пляскаў у ладкі, гучна крычаў, свістаў, выкрыкваў розныя лозунгі, пры гэтым адмаўляўся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады».

Суд пастанавіў прызначыць Панчанку пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін тры месяцы. Тэрмін адбывання пакарання вылічваць з дня накіравання для адбывання арышту на гаўптвахту вайсковай камендатуры.

На другі дзень, 6 верасня, «суддзя» Андрэева разгледзела крымінальную справу яшчэ аднаго вайскоўца - 20-гадовага Максіма Аўсяннікава.

Максім якраз праходзіць тэрміновую ваенную службу ў ваеннай часці ў Барысаве. Сутнасць абвінавачання аналагічная першаму суду і прысуд напісаны як пад капірку.

Прысуд таксама аднолькавы - арышт на тэрмін тры месяцы на гаўптвахце.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках