27 лiпеня 2024, Субота, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі суд прысудзіў відааператара Вячаслава Лазарава да 5,5 гадоў

10
Віцебскі суд прысудзіў відааператара Вячаслава Лазарава да 5,5 гадоў
ВЯЧАСЛАЎ ЛАЗАРАЎ І ТАЦЦЯНА ПЫЦЬКО

Ягоную жонку - да трох.

25 верасня палітвязням мужу і жонцы Вячаславу Лазараву і Таццяне Пыцько быў вынесены прысуд - 5 з паловай і 3 гады зняволення адпаведна, паведамляе «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Вячаслаў будзе адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Таццяна - у калоніі агульнага рэжыму.

Такі прысуд вынес сужэнцам суддзя Віцебскага абласнога суда Яўген Буруноў, судовы працэс праходзіў у закрытым фармаце.

Нагадаем, відэааператар-фрылансер Вячаслаў Лазараў быў затрыманы 9 лютага 2023 года ў Віцебску, супраць яго завялі крымінальную справу паводле часткі 2 артыкула 361-4 («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»). А 6 чэрвеня затрымалі жонку Вячаслава - Таццяну Пыцько. Ёй інкрымінавалі той жа артыкул або «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» (арт. 361-1 КК).

Непаўналетнюю дачку Таццяны і Вячаслава сацыяльныя службы змясцілі ў абласную лякарню, што робіцца ў тых выпадках, калі ў дзіцяці няма побач блізкіх і сваякоў ці апекуноў. Але прыкладна праз месяц дзяўчынку забралі да сябе сваякі Таццяны. Двое дзяцей Таццяны ад першага шлюбу зараз жывуць са сваім родным бацькам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках