27 лiпеня 2024, Субота, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія зенітчыкі паказалі, як збівалі ракеты расейцаў з амерыканскага ЗРК Avenger

1
Украінскія зенітчыкі паказалі, як збівалі ракеты расейцаў з амерыканскага ЗРК Avenger

Відэа.

Байцы 1129 зенітнага ракетнага палка УСУ паказалі кадры адпрацоўкі па расейскіх крылатых ракетах з дапамогай ЗРК AN/TWQ-1 Avenger. Відэа было апублікаванае ў сацсетках, піша liga.net.

На роліку вайскоўцы паказваюць экран супрацьпаветранага зенітна-ракетнага комплексу: на ім у рэжыме начнога бачання паказваецца варожая крылатая ракета, на якую зенітчыкі наводзяць прыцэл.

Ваенны з пазыўным «Кіроўца», адказваючы на пытанне, як адчуванне пасля збітай паветранай цэлі расейцаў, кажа: «Хочацца яшчэ».

Яшчэ ў чэрвені ўкраінскія вайскоўцы тлумачылі, як працуюць на ЗРК Avenger: пасля атрымання загада мабільны комплекс выязджае, раскладваецца і ў баявой гатоўнасці чакае варожыя цэлі.

На ўзбраенні комплексу знаходзіцца рухомая вежа, на якой замацаваны ўстаноўкі з ракетамі Stinger. Імі і збіваюцца крылатыя ракеты акупантаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках