27 лiпеня 2024, Субота, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Бахмутам патрапіў у палон мэр расейскага горада

10
Пад Бахмутам патрапіў у палон мэр расейскага горада

Праслужыў у войску РФ менш за тры тыдні.

У баях з акупантамі ў раёне Кляшчэеўкі пад Бахмутам сілы абароны Украіны ўзялі ў палон былога расейскага мэра. Як піша «Гардон», пра гэта Дзяржаўная памежная служба паведаміла 25 верасня ў Telegram.

На апублікаваным запісе мужчына прадстаўляецца Віталём Траццяковым 1975 года нараджэння. З 2014-га да 2019 год ён узначальваў горад Чайкоўскі (Пермскі край), быў дэпутатам гарадской думы.

7 верасня ён добраахвотна падпісаў кантракт з міністэрствам абароны на службу ў войску краіны-агрэсаркі.

«Прыпісалі мяне да 78-га палку 42-й мотастралковай дывізіі, пераправілі ў Лісічанск, дзе я праходзіў трэніроўку на працягу тыдня ці крыху больш. І без пазмеркавання ў падраздзяленне нас адправілі ў раён сяла Кляшчэеўка», – кажа акупант.

Былы мэр распавёў памежнікам, што прыйшоў ва Украіну «ваяваць з NАТО».

«Падраздзяленняў NАТО тут не сустрэў, аднак прызнае, што кацапская прапаганда хлусіць, а Крым – украінскі», - напісалі ў ГПСУ.

Расейскі Telegram-канал Sota піша, што Траццякоў быў асуджаны на тры гады за перавышэнне паўнамоцтваў пры перадачы кватэры супрацоўніцы адміністрацыі, у 2020-м выйшаў умоўна-датэрмінова. На відэа з палону Траццякоў пры гэтым не кажа пра сваю крымінальную справу, тлумачачы толькі, што сышоў з пасады, бо «не меў самамэты быць у палітыцы».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках