27 лiпеня 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанку абурыў нечаканы візіт настаўніцы ў кватэру

24
Мянчанку абурыў нечаканы візіт настаўніцы ў кватэру

Педагогам даручылі сабраць інфармацыю аб тых, хто з'ехаў за мяжу?

- Сёння, калі Беларусь знаходзіцца пад акупацыяй, кожны нечаканы званок у дзверы выклікае напружанне, нервовасць і насцярожанасць. Так учора было ў мяне, - піша чытачка сайта Charter97.org Юлія з Менска.

Званок у дзверы - і пачынаецца пачашчанае сэрцабіцце, супакоілася, пачакала, зноў званок, на дыбачках падыходжу да вочка: па той бок дзвярэй стаіць жанчына з тэчкай. Асмялела - адмыкаю.

Гэта настаўніца. Выдыхаю з палёгкай. Выслухоўваю пра акцыю перапісу ўсіх дзяцей (так званы «ўсенавуч»), якія знаходзяцца па гэтым месцы жыхарства.

Разнявольваюся, але не надоўга. Бо пытанні датычацца не маіх дзяцей, а дзяцей, у бацькоў якіх мы арандуем кватэру. Пытанні гэтыя нейкім чынам датычацца не школы, а прыватнага жыцця гаспадароў. Дзе яны? Куды з'ехалі, як даўно? Ходзяць чуткі, што яны з'ехалі за мяжу (гэта ў 2-мільённым Менску, дзе чуткі такога кшталту наўрад ці могуць хадзіць).

Даю ёй такі адказ: я аб чужых людзях інфармацыі не ведаю, а калі і ведаю, то не абавязана яе нікому паведамляць.

Звяртаю ўвагу настаўніцы, што мы тут афіцыйна жывем, таму раю ёй засяродзіцца на перапісе маіх дзяцей. Але допыт праведзены, і мае дзеці яе зусім не цікавяць.

Патэлефанавала сяброўцы, якая ў школе працавала некалі, дык яна мне і патлумачыла гэтую з'яву. Маўляў, з'ядуць усе вантробы з нікому непатрэбным перапісам дзяцей, за які настаўнікі ні гроша не атрымліваюць, але ўсё адно выконваюць.

Яшчэ гадоў 30-40 таму прафесія настаўніка была ў пашане. Сёння ж адбылася дэградацыя, і настаўнік ператварыўся ў рупар рэжыму, у таго, якім затыкаюць усе дзіркі. Учора настаўніца, якая зазірнула ў нашу кватэру, была больш падобная да следчага, які нешта вынюхвае.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках