27 лiпеня 2024, Субота, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы эксперт: УСУ загоняць расейскую авіяцыю на далёкія рубяжы

3
Вайсковы эксперт: УСУ загоняць расейскую авіяцыю на далёкія рубяжы

Для гэтага неабходнае асаблівае ўзбраенне.

Украінскім абаронцам выгадна атрымаць дальнабойныя ракеты ATACMS ад ЗША з касетнай баявой часткай, мяркуе вайсковы эксперт Алег Каткоў.

«Мы зацікаўленыя ў тым, каб атрымаць не проста ATACMS, а атрымаць іх у касетным выкананні, з касетнай баявой часткай», - заявіў ён.

З яго слоў, ракеты ATACMS у касетным выкананні з далёкасцю палёту 300 кіламетраў дазволяць УСУ загнаць расейскую авіяцыю на далёкія рубяжы, піша УНІАН.

«Калі іх авіябазы будуць знаходзіцца пад ударам, расейцы будуць вымушаныя адвесці авіяцыю на далёкія рубяжы. Гэта прывядзе да таго, што колькасць вылетаў самалётаў будзе зменшаная, эфектыўнасць іх авіяцыі будзе меншая… Гэта вялізны стратэгічны працэс, які можна рэалізаваць менавіта дзякуючы касетным ATACMS. Гэта даволі маштабная задача… Таму гаворка ідзе пра патрэбу ў сотнях такіх ракетаў», - сказаў Каткоў.

Ён дадаў, што, паводле рассакрэчаных звестак Пентагона за 2007 год, у ЗША такіх ракет было крыху менш за 500, з 2003 года іх не вырабляюць.

«Гэта даволі значная колькасць, пагатоў, што ЗША адмовіліся ад касетных ATACMS і для іх ужо ёсць замена», – заявіў эксперт.

Ён мяркуе, што з улікам гэтага ўсяго, названы запас ракет можна разглядаць як патэнцыйны рэсурс для перадачы УСУ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках