27 лiпеня 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўсёй Беларусі збіраюць інфармацыю аб «дармаедах»

16
Па ўсёй Беларусі збіраюць інфармацыю аб «дармаедах»

Што задумалі лукашысты?

У Беларусі працягваюць шукаць «дармаедаў». Па ўсёй краіне збіраюць інфармацыю аб занятасці насельніцтва, каб абнавіць базу «ўтрыманцаў». Падаць такія звесткі ў «дармаедскую» камісію трэба да 21 кастрычніка, каб у снежні не апынуцца ў ліку «не занятых у эканоміцы». У апошні месяц года будзе чарговае абнаўленне базы, адзначае «Зеркало».

Як тлумачаць у Мінпрацы, базу «дармаедаў» абнаўляюць раз на квартал. Дакументы, якія пацвярджаюць занятасць, трэба падаць у камісію што да «ўтрыманцаў» да 21 кастрычніка (потым - да 21 студзеня, 21 красавіка і 21 ліпеня адпаведна). Са снежня ў базу ўключаць тых, хто не зможа пацвердзіць занятасць сёлета за ліпень-верасень.

«Дармаедамі» ўважаюцца не толькі тыя, хто страціў працу, але і тыя, хто з'ехаў за мяжу больш, чым на 30 дзён, нават калі працуе ці вучыцца за мяжой. Але тут ёсць выключэнне, гэта не датычыцца тых, хто працуе або праходзіць навучанне ў краінах ЕАЭС — Расеі, Казахстане, Арменіі, Кыргызстане. Яшчэ выключэнне - выезд на лячэнне або ў камандзіроўку. Нагадаем, ёсць яшчэ некалькі легальных варыянтаў, як пазбегнуць «дармаедства».

Базу не «занятага ў эканоміцы» насельніцтва абнаўлялі апошні раз у верасні. У яе ўключылі тых, хто не змог пацвердзіць занятасць за красавік-чэрвень года. Утрыманцам, у якіх ёсць ва ўласнасці жыллё, выстаўляюць поўнымі тарыфамі выплаты за газазабеспячэнне, ацяпленне і гарачую ваду.

Нагадаем, калі ў кватэры пражывае сям'я з некалькіх чалавек і аднаго з іх прызнаюць «дармаедам», то спажытыя ЖКП дзеляцца на колькасць зарэгістраваных у жыллі: прызнаны утрыманцам аплачвае сваю частку поўным тарыфам (пры ўмове, што ён - уласнік жылля), а астатнія, хто не ў базе, - льготнымі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках