27 лiпеня 2024, Субота, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння Алесю Бяляцкаму спаўняецца 61 год

3
Сёння Алесю Бяляцкаму спаўняецца 61 год
АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ

Гэта ўжо трэці дзень народзінаў запар, які Алесь сустракае за кратамі.

Заснавальніку і кіраўніку праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму 25 верасня споўніўся 61 год. Гэта ўжо трэці дзень народзінаў запар, які Алесь сустракае за кратамі.

- За гады сваёй дзейнасці Алесь быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі, ён з'яўляецца аўтарам некалькіх кніг, а летась праваабаронца стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Гэта трэці, а з улікам папярэдняга зняволення, — ужо шосты, дзень нараджэння, які Бяляцкі будзе сустракаць за кратамі, — пішуць яго калегі з «Вясны».

Нагадаем, што заснавальніка і кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» затрымалі 14 ліпеня 2021 года. Яго абвінавацілі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», асудзіўшы на 10 гадоў калоніі. Ні па адным з артыкулаў, якія былі выстаўленыя судом, Алесь Бяляцкі не прызнаў віны.

У снежні 2022 года, ужо знаходзячыся за кратамі, Алесь Бяляцкі быў удастоены Нобелеўскай прэміі міру. Узнагароду атрымлівала ягоная жонка Наталля Пінчук.

У траўні 2023 года кіраўнік «Вясны» быў этапаваны ў папраўчую калонію №9 у Горках, у якой зняволеныя, асабліва паводле палітычных артыкулаў, зазнаюць сапраўдныя катаванні.

Калектыў Charter97.org далучаецца да віншаванняў з юбілеем і зычыць Алесю Бяляцкаму найхутчэйшага выхаду на волю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках