27 лiпеня 2024, Субота, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Растоўскай вобласці РФ вяселле пад песню Сярдзючкі выклікала істэрыку ў расейцаў

25
У Растоўскай вобласці РФ вяселле пад песню Сярдзючкі выклікала істэрыку ў расейцаў

На месца выклікалі паліцыю.

У расейскім Новачаркаску Растоўскай вобласці разгарэўся скандал праз песню Веркі Сярдзючкі, уключаную на вяселлі. Адну з жыхарак абурыла, што на ўсю вуліцу гучала «Яшчэ не памерла Украіна», і яна выклікала паліцыянтаў.

Як піша «Обозреватель», відэа з вяселля абнародавалі расейскія СМІ. Адзначаецца, што выпадак здарыўся ў суботу, 23 верасня.

На апублікаваных кадрах можна ўбачыць, як нявеста з гасцямі танчаць пад песню ўкраінскага выканаўцы Андрэя Данілкі (Веркі Сярдзючкі) «Гуляначка» і падпяваюць на словах «Яшчэ не памерла Украіна, калі мы гуляем так».

Адна з жанчын узняла скандал, стала крычаць на кампанію, а затым выклікала паліцыю, пішуць расейскія СМІ.

Супрацоўнікі расейскай паліцыі, прыбыўшы на месца, склалі пратакол.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках