27 лiпеня 2024, Субота, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ выступіла супраць паніжэння ліміту ўвозу бязмытнага тавару праз мяжу ў Беларусь

9
РФ выступіла супраць паніжэння ліміту ўвозу бязмытнага тавару праз мяжу ў Беларусь

Падрабязнасці.

На сайце дзяржаўнага памежкамітэта Беларусі з'явілася інфармацыя, што з 1 кастрычніка 2023 г. павінны знізіцца бязмытныя ліміты. У расейскіх СМІ - інфармацыя іншая. Журналісты telegraf.news даведаліся, што вядома.

Навіна аб тым, што з наступнага месяца ліміт зменіцца, з'явілася на афіцыйным сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Паводле інфармацыі ДПК, калі цяпер у краіну можна ўвозіць без мытаў тавар на суму да 1000 еўраў, то з 1 кастрычніка гэтая лічба знізіцца да 500 еўраў.

У гэты ж час расейскі бок сцвярджае, што казаць аб паніжэнні лімітаў пакуль рана. Так, «Інтэрфакс» напісаў, што РФ падтрымлівае падаўжэнне ліміту 1000 еўраў да 1 красавіка 2024 года. Пытанне аб ліміце павінна быць разгледжанае краінамі-партнёрамі па ЕАЭС на пасяджэнні савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) 27 верасня, гаварыў раней віцэ-прэм'ер РФ Аляксей Авярчук.

Цяперашнія бязмытныя ліміты на ўвоз тавараў з-за мяжы праз наземныя межы ўвялі на ўзроўні Еўразійскага эканамічнага саюза ў красавіку 2022 года - да 1 кастрычніка, а потым працягнулі яшчэ на паўгода - да 1 красавіка 2023 года. Калі перавысіць ліміты, то трэба заплаціць мыту ў суме 30% ад кошту, але не менш за 4 еўры за кілаграм перавышэння. Калі ляцець самалётам, то бязмытныя ліміты на ўвоз тавараў з-за мяжы складаюць 10 000 еўраў і 50 кілаграм.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках