27 лiпеня 2024, Субота, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Балтыйскі флот РФ панёс сур'ёзную страту

3
СМІ: Балтыйскі флот РФ панёс сур'ёзную страту

Праз вайну з Украінай.

Расейскія вайскова-марскія вучэнні ў Балтыйскім моры «Акіянскі шчыт - 2023» паказалі, што Балтыйскі флот страціў здольнасць праводзіць буйнамаштабныя наступальныя дэсантныя аперацыі. Да такой высновы прыйшла кампанія Rohan Consulting, якая займаецца аналізам ваенных канфліктаў, піша «Агентство».

Паводле свежага дакладу кампаніі, Балтыйскі флот пазбавіўся магчымасці праводзіць наступальныя наземныя аперацыі праз удзел у вайне ва Украіне вялікіх дэсантных караблёў праекта «775» (паводле класіфікацыі NATO - Ropucha) і 336-й брыгады марской пяхоты. Тры з чатырох караблёў флоту («Каралёў», «Мінск» і «Калінінград») напярэдадні ўварвання ва Украіну былі перакінутыя з Балтыйскага ў Чорнае мора. Цяпер наземныя аперацыі флоту могуць быць сканцэнтраваныя на абароне, прынамсі, яго камплектацыя дазваляе адбіваць дэсантныя аперацыі супраціўніка, мяркуюць складальнікі дакладу.

Вялікі дэсантны карабель «Мінск» раней быў зусім знішчаны ракетным ударам УСУ. Некалькі крылатых ракет ператварылі яго ў груду металалому.

Акрамя таго, Балтыйскі флот можа наносіць высокадакладныя ўдары вялікай далёкасці па марскіх і наземных цэлях. Для гэтага яго ракетныя карветы могуць быць размешчаныя ў розных раёнах Балтыйскага мора, гаворыцца ў дакладзе.

Вучэнні паказалі высокую баявую гатоўнасць падраздзяленняў так званай зоны забароны доступу (Anti-Access/Area Denial, A2/AD). Гэта ў першую чаргу супрацьпаветраная абарона, а таксама злучэнні, якія абслугоўваюць балістычныя і супрацькарабельныя ракеты. З іх дапамогай Балтыйскі флот можа супрацьстаяць спробам супраціўніка ўвайсці ў ахоўную зону. У Rohan Consulting мяркуюць, што такія падраздзяленні становяцца крытычна важнымі для абароны Калінінградскай вобласці ў сітуацыі паслаблення магчымасцяў флоту ў правядзенні дэсантных аперацый.

Характар вучэнняў сведчыць аб тым, што менавіта NATO разглядаецца Расеяй у якасці галоўнага апанента ў гэтым рэгіёне.

Асноўны акцэнт у вучэннях быў зроблены на супрацьлодкавай абароне, што, магчыма, звязанае з далучэннем да вайсковых сіл NATO падводных лодак Швэцыі, якая ўступае ў Альянс.

Вучэнні таксама прадэманстравалі, што ў распараджэнні Балтыйскага флоту застаецца дастатковая колькасць сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, а існы парк дапаможных суднаў дазваляе Балтыйскаму флоту ў выпадку неабходнасці надаваць дапамогу караблям у розных раёнах Балтыйскага мора і Атлантычнага акіяна, удакладняецца ў дакладзе.

Пасля ўварвання ва Украіну Расея значна скараціла групоўку войскаў ля межаў з Фінляндыяй і Нарвегіяй. Пра гэта, зрэшты, паведамляла агенцтва Reuters. Скарачэнне расейскай групоўкі адбылося, нягледзячы на ўключэнне Фінляндыі ў блок NATO. Кіраўнік вайсковага камітэта NATO Роб Баўэр казаў, што расейскія ўлады ведаюць, што Блок не збіраецца нападаць на Расею, у адваротным выпадку яны адрэагавалі б інакш на ўступленне Фінляндыі ў склад NATO.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках