27 лiпеня 2024, Субота, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралія на два гады працягнула забаронныя падаткі на тавары з Беларусі

Аўстралія на два гады працягнула забаронныя падаткі на тавары з Беларусі

Дадатковы падатак у суме 35% быў уведзены ў красавіку 2022-га года.

Аўстралія працягнула забаронныя падаткі на імпарт беларускіх і расейскіх тавараў да кастрычніка 2025 года. Аб гэтым заявіла МЗС краіны.

Дадатковы падатак ў суме 35% быў уведзены на расейскі імпарт у красавіку 2022 года. Цяпер гэты захад дзейнічацьме яшчэ два гады. Як зазначаецца ў прэс-рэлізе аўстралійскага ведамства, у выніку імпарт з РФ упаў на 95%.

«Аўстралія зноў заклікае Расею неадкладна вывесці свае войскі з тэрыторыі Украіны, а Беларусь спыніць падтрымліваць бессэнсоўную вайну Расеі», - адзначылі ў МЗС.

З 2022 года Белстат не публікуе звесткі аб замежным гандлі з асобнымі краінамі. Аднак у папярэднія гады найбольшы аб'ём беларускага экспарту тавараў у Аўстралію адзначаўся ў 2021 годзе. Ён складаў 39,5 млн даляраў. Таксама тавараў больш як на 30 млн даляраў Беларусь пастаўляла ў Аўстралію ў 2011, 2012 і 2018 гадах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках