27 лiпеня 2024, Субота, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт пра ліквідацыю камандзіра Чарнаморскага флоту РФ: Гэта падвойны поспех

21
Экспэрт пра ліквідацыю камандзіра Чарнаморскага флоту РФ: Гэта падвойны поспех

Расейскіх афіцэраў загубіла нядбайнасць

Сілы спецыяльных аперацый Украіны заявілі, што ў выніку атакі на штаб Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі былі ліквідаваныя 34 расейскія афіцэры, сярод якіх камандуючы Чарнаморскім флотам РФ Віктар Сакалоў. Яшчэ 105 акупантаў параненыя.

Сайт Charter97.org папрасіў украінскага вайсковага эксперта, кіраўніка Цэнтра вайскова-прававых даследаванняў Аляксандра Мусіенку пракаментаваць вынікі аперацыі ўкраінскіх спецслужбаў:

- Мяркую, што гэта вельмі паспяховая аперацыя, якая даволі працяглы перыяд планавалася. Вялося працяглае назіранне, у тым ліку - візуальнае. Ва ўкраінскіх войскаў ёсць магчымасць весці і візуальнае назіранне, знаходзячыся на месцы. Плюс выведка, якая ажыццяўлялася і іншымі сродкамі.

Стаялі дзве мэты: устанавіць графік работ і нарадаў, якія праводзяцца ў штабе Чарнаморскага флоту і разумець, калі на іх прысутнічае вышэйшы камандны склад. З гэтым справіліся. Час быў устаноўлены, і ў гэты час быў нанесены ўдар. Аднак задача была не проста разбурыць сам будынак і знішчыць дакументацыю, а ліквідаваць камандны склад.

Другі момант поспеху – ракеты здолелі дасягнуць цэлі. Гэта стала магчымым пасля нанясення УСУ ўдараў па сістэмах СПА, радарах, што дало магчымасць ракетам патрапіць у цэль.

- Ці ёсць у РФ рэзерв, каб замяніць камандаванне флоту?

- Будуць шукаць, мяняць, кагосьці пераводзіць з Балтыйскага ці Ціхаакіянскага флоту. Я вам скажу, што гібель штаба - вялізная страта. Кім бы не замянілі - заўсёды патрэбны час, каб увайсці ў курс справы, ацаніць рэсурсы. Зразумела, што некага прызначаць, але гэта страта.

- Чаму працягваецца практыка такіх масавых збораў у адным месцы, нягледзячы на досвед Макееўкі і іншых гісторый?

- Самаўпэўненасць, што нічога ім не пагражае, што яны вось так могуць знаходзіцца на працоўным месцы. Бо яны толькі нядаўна пачалі ўключаць сірэну ў Севастопалі, нягледзячы на тое, што гэта не першая спроба нанесці ўдар па вайсковых аб'ектах Чарнаморскага флоту.

Скажу іх жа словамі: расейцаў загубіла галавацяпства.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках