27 лiпеня 2024, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацьку палітвязня Мікіты Залатарова судзілі чацвёрты раз запар

Бацьку палітвязня Мікіты Залатарова судзілі чацвёрты раз запар
МІХАІЛ ЛАПУНОЎ

Ён знаходзіцца за кратамі ўжо 45 дзён.

У Гомелі адбыўся яшчэ адзін суд над бацькам палітвязня Мікіты Залатарова Міхаілам Лапуновым - яго асудзілі чацвёрты раз запар. Ён правёў за кратамі ўжо 45 дзён, піша «Гомельская Весна».

Напярэдадні выхаду пасля адбыцця трэцяга запар адміністрацыйнага арышту зноўку затрымалі бацьку палітвязня Міхаіла Лапунова. Суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Кармановіч прызнаў яго вінаватым ва ўчыненні правапарушэння. Мужчыну адправілі за краты чацвёрты раз запар.

Да гэтага бацьку палітвязня тройчы абвінавачвалі паводле ч.1 арт.19.11 КоАП («Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Праваабаронцы пакуль не паведамляюць, які вырак вынес суд. Нагадаем, Міхаіла Лапунова ўжо тройчы каралі 15 днямі арышту. Калі і апошні суд скончыўся такім жа выракам - арыштаваны павінен будзе правесці за кратамі 60 дзён запар.

Сын Міхаіла - Мікіта Залатароў - адзін з самых маладых затрыманых пасля пратэстаў 2020 года. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі. Пазней на хлопца распачалі яшчэ адну крымінальную справу - за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным. Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў зняволення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках