27 лiпеня 2024, Субота, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Defense Express: РФ страціла камандуючага флотам упершыню з 1904 года

13
Defense Express: РФ страціла камандуючага флотам упершыню з 1904 года

Віцэ-адмірал Віктар Сакалоў забіты ў выніку атакі 22 верасня.

У часова акупаваным Севастопалі ў выніку паспяховага нападу 22 верасня загінуў камандуючы Чарнаморскім флотам РФ Віктар Сакалоў. І гэта стала першым выпадкам з часоў расейска-японскай вайны і другім – за ўсю гісторыю расейскіх вайскова-марскіх сіл, калі камандуючы флотам загінуў падчас баявых дзеянняў, піша Defense Express.

У апошні раз гэта адбылося ў 1904 годзе, калі загінуў віцэ-адмірал Сцяпан Макараў. Пры гэтым знаходзіўся ён у гэтым статусе толькі з 1 лютага да 31 сакавіка, а рэальна камандаваў толькі з 24 лютага, бо амаль месяц дабіраўся ў Порт-Артур. «Сама гібель камандуючага адбылася на борце браняносца «Петрапаўлаўск», які выбухнуў на міне. Пры гэтым ён павёў атрад караблёў праз міннае поле, аб існаванні якога ведаў», - нагадалі аналітыкі.

Адзначаецца, што за час абедзвюх сусветных войнаў ніводны камандуючы расейскім флотам не загінуў: «Максімум - у 1943 году камандуючы эскадрай Балтыйскага флоту Валянцін Дрозд, аўтамабіль якога праваліўся пад лёд на лёдавай трасе да Кранштата падчас абстрэлу».

Пры гэтым аналітыкі таксама ўзгадалі гібель аднаго з кіраўнікоў абароны Севастопаля, начальніка штаба флоту Уладзіміра Карнілава 5 кастрычніка 1854 года падчас Крымскай вайны і гібель адмірала Паўла Нахімава ў 1855 годзе:

«Чым скончылася абарона Севастопаля, таксама добра вядома - затапленне караблёў у бухце Севастопаля і здача горада. Так што, у наступнага камандуючага ЧФ ужо РФ, відавочна, будзе і такая магчымасць».

Нагадаем, у выніку правядзення спецаперацыі па знішчэнні штаба Чарнаморскага флоту РФ і БДК «Мінск» 34 афіцэры, сярод іх камандуючы Чарнаморскім флотам - Віктар Сакалоў. Яшчэ 105 акупантаў былі параненыя, а будынак штаба не падлягае аднаўленню.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках