27 лiпеня 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое надвор'е чакае беларусаў на тыдні

Якое надвор'е чакае беларусаў на тыдні

Прагноз на 26-27 верасня.

26 верасня варункі надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман, піша pogoda.by.

Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +2..+8°С, месцамі ў паўднёвай палове краіны +9..+13°С, максімальная ўдзень ад +18°С на поўначы да +26°С на паўднёвым захадзе. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе слаба падаць.

27-28 верасня варункі надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць заходняя перыферыя антыцыклону, які размяшчаецца над Цэнтральнымі раёнамі Еўрапейскай Расеі. Чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі па краіне будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці ўначы слабы, удзень сярэдні. Тэмпература паветра ўначы ад +3°С на ўсходзе да +14°С на захадзе рэспублікі, удзень +20..+27°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках