27 лiпеня 2024, Субота, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд ва Украіне пакінуў Каламойскага пад арыштам

4
Суд ва Украіне пакінуў Каламойскага пад арыштам
ІГАР КАЛАМОЙСКІ

Кіеўскі апеляцыйны суд прыняў пастанову адхіліць просьбу аб змене меры стрымання.

Кіеўскі апеляцыйны суд разгледзеў скаргу на меру стрымання алігарху Ігару Каламойскаму. Яго пастанавілі пакінуць пад арыштам.

Аб гэтым паведамляе карэспандэнт РБК-Украіна.

Кіеўскі апеляцыйны суд прыняў пастанову адхіліць просьбу аб змене меры стрымання Каламойскаму на хатні арышт.

Варта заўважыць, што на судовым пасяджэнні былі вядоўца 1+1 Наталля Масяйчук, былы генеральны дырэктар «1+1 Media» і былы міністр культуры Аляксандр Ткачэнка, тэлевядоўца і акцёр Юрый Гарбуноў, а таксама Аляксандр Дубінскі, Ігар Цыганік, Аляксандр Маторны, Ала Мазур ды іншыя.

Яны прапаноўвалі суду выпусціць Каламойскага са следчага ізалятара пад іхняе паручальніцтва. Агулам было пададзена 15 адпаведных хадайніцтваў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках