27 лiпеня 2024, Субота, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: Расейскае войска ва Украіне не здольнае наступаць

2
Брытанская выведка: Расейскае войска ва Украіне не здольнае наступаць

Яго контратакі — крах і расчараванне.

Спробы расейскіх акупацыйных войскаў адбіць дэакупаваныя сіламі абароны Украіны тэрыторыі пад Бахмутам Данецкай вобласці і Арэхавам Запарожскай вобласці зазналі крах, прадэманстраваўшы няўменне УС РФ наступаць. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы брытанскай выведкі, якую апублікавала ў X 25 верасня мінабароны Вялікай Брытаніі.

Выведка Вялікай Брытаніі адзначае, што за апошні тыдзень расейскія войскі распачалі "ўзгодненыя намаганні" для правядзення лакальных контратак супраць наступу украінскіх сіл як на арэхаўскім, так і на бахмуцкім кірунках. І там, і там лакальны наступ зазнаў крах, ВСУ адбілі атакі акупантаў і ўтрымалі тэрыторыі.

«Каментары [аб гэтых атаках], апублікаваныя расейскай вайсковай супольнасцю, сведчаць аб надзвычайным расчараванні сярод тых, хто ўдзельнічаў у контратаках, асабліва ля Бахмута, з паведамленнямі аб «непрадуманых» атаках, адсутнасці артылерыйскай падтрымкі і цяжкіх стратах», — сказана ў справаздачы .

У брытанскай выведцы падкрэслілі, што за апошнія дзевяць месяцаў акупацыйныя войскі РФ ва Украіне давялі, што здольныя праводзіць упартыя абарончыя аперацыі, аднак не здольныя праводзіць наступальныя дзеянні.

«Яны працягваюць дэманстраваць толькі мінімальную здольнасць да наступу. Камандзіры спрабуюць арганізаваць складаныя супольныя дзеянні, сканцэнтраваць дастатковую колькасць артылерыйскіх баявых прыпасаў і падтрымліваць высокі маральны і наступальны дух», — гаворыцца ў паведамленні брытанскага абароннага міністэрства.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках