27 лiпеня 2024, Субота, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі зладзілі рэйды на базары «Ждановічы»

4
Падаткавікі зладзілі рэйды на базары «Ждановічы»

Што яны рабілі.

Падаткавікі з Менскай вобласці прыязджалі на базар у Ждановічы —- правесці тлумачальную работу. Пра гэта паведамляе Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі.

Супрацоўнікі падатковай інспекцыі Менскай вобласці расказалі прадпрымальнікам, якія працуюць на базары "Новы Лебядзіны" ў Ждановічах. Сярод іншага яны ўдакладнілі, як змяніўся закон у сфэры ўжывання касавага абсталявання. Гандлёвыя работнікі таксама даведаліся пра тое, як трэба прымаць аплату і што пагражае, калі парушыць гэтыя правілы.

Фізічным асобам падаткавікі паведамілі пра выплату адзінага падатку або падатку на прафесійны даход, у якіх выпадках яны вызваляюцца ад выплаты іншых падаткаў. Таксама ім патлумачылі неабходнасць плаціць маёмасныя падаткі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках