27 лiпеня 2024, Субота, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прадаюць «адзінку» амаль за 720 тысяч рублёў

24
У Менску прадаюць «адзінку» амаль за 720 тысяч рублёў

Што за кватэру прапануюць за такія грошы.

На ўскраіне Менска, у мікрараёне Лебядзіным, прадаюць аднапакаёўку з вялікай тэрасай. Цана кватэры — больш за 700 000 рублёў. Zerkalo.io паглядзела, што ёсць усярэдзіне аб'екта.

У мікрараёне Лебядзіны, на праспекце Машэрава прадаюць вялізную аднапакаёвую кватэру агульнай плошчай амаль 112 «квадратаў». Аднак прадавец звяртае ўвагу, што плошча кватэры большая за кошт тэрасы і ў рэальнасці складае больш за 215 м2.

Аб'ект знаходзіцца на першым паверсе 11-павярховага дома, пабудаваным у 2015 годзе. Жылы пакой тут сумешчаны з кухняй, санвузел сумешчаны, ёсць асобны гаспадарчы пакой і прасторны тамбур. Бонусам ідзе парковачнае месца ў падземным паркінгу.

Кватэра добра адрамантаваная і цалкам гукаізаляваная. Стаіць вентыляцыйная ўстаноўка, рэкуператар цяпла, паветра ў памяшканні можна ўвільгатняць, ахалоджваць або падаграваць. Ёсць бойлер, станцыя змякчэння вады і сістэма фільтраў.

Падлога з падагрэвам, пакрыццё — масіў арэха, сцены з натуральнага шпону дуба. Ёсць бытавая тэхніка: пральная і сушыльная машыны, лядоўня, мікрахвалёвая печка, мыйня посуду, пліта.

Жыллё прадаюць за 716 694 рублёў або 220 000 даляраў, «квадрат» каштуе 6427 рублёў або 1973 даляраў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках