27 лiпеня 2024, Субота, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Траціну тоны гераіну ў каробках ад соку знайшлі на складзе ў Менску

14

Затрыманы беларус і чатыры туркі.

У Менску трэць тоны гераіну ў каробках ад соку знайшлі памежнікі на адным са складоў у прамысловай зоне. Падрабязнасці паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.

У Менску траціну тоны гераіну ў каробках ад соку знайшлі памежнікі на адным са складоў у прамзоне. Падрабязнасці паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Буйная партыя гераіну канфіскаваная ў Менску падчас міжнароднай аперацыі аб спыненні каналу наркатрафіку з Ірана праз Расею і Беларусь у Вялікабрытанію. Спецаперацыю праводзілі аператыўныя падраздзяленні беларускай памежнай службы і мытні, а таксама памежная служба ФСБ Расеі.

Першапачаткова было выяўлена, што буйная партыя наркотыку адпраўляецца з Ірана. Далей гераін перамяшчаецца праз Расею ў Менск.

- Канчатковым пунктам маршруту павінна была стаць Вялікабрытанія, - падкрэслілі ў ДПК.

Ужо ўстаноўлены ўсе ўдзельнікі і арганізатары міжнароднай злачыннай групы. Фігурантаў, якія прыбылі ў Беларусь для транспартавання гераіну ў Еўропу, затрымалі падчас аператыўнай камбінацыі. Затрыманы чацвёра грамадзян Турцыі і адзін беларус.

- Выяўлена блізу 330 кілаграмаў наркотыку опію. Гераін быў упакаваны ў каробкі з-пад соку і схаваны ў адным са складскіх памяшканняў у Менску, - пракаментавалі ў прэс-службе.

Затрыманым злачынцам пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю міжнароднага канала наркатрафіку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках