27 лiпеня 2024, Субота, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў пахваліў сына за збіццё расейца

Кадыраў пахваліў сына за збіццё расейца

Кіраўнік Чачні заяўляў, што ён ганарыцца ўчынкам 15-гадовага Адама, які збіў на камеру затрыманага.

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў ухваліў збіццё ягоным 15-гадовым сынам Адамам Кадыравым затрыманага за спаленне Карана расейца Мікіту Журавеля (у Расеі гэтае ўкраінскае прозвішча пры напісанні скланяюць менавіта як Журавеля). Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай у панядзелак, 25 верасня, на афіцыйнай Telegram-старонцы кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі.

«У сеціве дагэтуль спрачаюцца датычна факту збіцця Адамам Кадыравым спальвальніка Святога Карана Мікіты Журавеля, памагатага спецслужбаў Украіны. Ці было гэта, ці не было? Пабіў і правільна зрабіў», – адзначае ён.

Кадыраў таксама запэўніў, што «рэлігійныя каштоўнасці грамадзянаў краіны ахоўваюцца дзяржавай на самым высокім узроўні».

«Нізкія ўчынкі, замах на святое ўласцівыя толькі людзям цынічным, амаральным, бесхрыбетным і прадажным, якія хочуць унесці разлад у грамадства», – тлумачыць Кадыраў «прычыну» збівання затрыманага.

«Я ганаруся ўчынкам Адама... Паважаю ягоны выбар», – заявіў старэйшы Кадыраў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках