27 лiпеня 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як страта камандзіра паўплывае на дзейнасць Чарнаморскага флоту РФ

4
Як страта камандзіра паўплывае на дзейнасць Чарнаморскага флоту РФ

Адказ ВМС Украіны.

Ліквідацыя камандзіра Чарнаморскага флоту расейцаў Юрыя Сакалова створыць праблемы з кіравальнасцю войскамі для ворага.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву спікера Ваенна-марскіх сілаў УСУ Дзмітрыя Плятэнчука ў эфіры тэлемарафону.

Ён нагадаў, што ў Расеі ёсць адміралы для кіравання флатамі, якія выдатна ведаюць, у якім стане знаходзяцца іх сілы, асабовы склад, як правільна імі кіраваць і як іх расставіць.

«І цяпер яны страчваюць чалавека, які ўсім гэтым працэсам кіруе. І разам з ім ягоны штат, які таксама кіруе флотам. Таму што трэба разумець, што гэта даволі вялікая групоўка», – удакладніў Плятэнчук.

Ён расказаў, што для кіравання флотам неабходна такая колькасць мэнэджараў, якая будзе клапаціцца пра ключавыя працэсы. Але цяпер галоўная частка гэтага механізму стала непрацаздольнай.

«Так, сёння ўначы яны яшчэ наносілі праз інэрцыю ўдары. Але, як я ўжо сёння казаў, гэта нагадвае курыцу, якая бегае без галавы. Яна бегае, нешта робіць, але ўжо яна мёртвая. Таму на цяперашні стан яны будуць мець адпаведныя праблемы з кіравальнасцю войскамі», – дадаў спікер ВМС.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках