27 лiпеня 2024, Субота, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочнікам Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці стаў расеец

17
Памочнікам Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці стаў расеец
ЮРЫ ГОРЛАЎ

У Беларусь ён пераехаў толькі ў 2000 годзе і ўсяго за год здолеў атрымаць грамадзянства нашай краіны.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў сваім памочнікам – інспектарам Гомельскай вобласці Юрыя Горлава. Выданне «Флагшток» даведалася, што вядома пра гэтага чалавека.

Юрый Горлаў нарадзіўся і вырас у расейскай Бранскай вобласці. У Беларусь ён пераехаў толькі ў 2000 годзе пасля заканчэння Бранскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

У інтэрв'ю газеце “Мінская праўда” Юрый Горлаў расказваў, што апынуўся ў Беларусі дзякуючы свайму дзядзьку, які служыў у воінскай часці пад Менскам.

Адразу пасля пераезду кар'ера Юрыя Горлава рэзка пайшла ўгару. Усяго за год ён пераадолеў шлях ад заатэхніка адной з гаспадарак Пухавіцкага раёна да галоўнага спецыяліста камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Менскага аблвыканкама.

Якім чынам Юры Горлаў усяго за год здолеў атрымаць беларускае грамадзянства, што з'яўляецца абавязковай умовай для працы дзяржаўным службоўцам, застаецца загадкай.

У Менскай вобласці на розных пасадах Юрый Горлаў увогуле знаходзіўся 22 гады. У Гомельскую вобласць чыноўніка перавялі з пасады старшыні Маладзечанскага райвыканкама, на якой ён працаваў з 2018 года.

Юрый Горлаў змяніў на пасадзе памочніка Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці Сяргея Барташа, які 8 жніўня 2023 года быў прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. За апошнія два гады з пасады інспектара – памочніка ў Гомельскай вобласці на павышэнне таксама пайшлі Мікалай Рагашчук (намеснік кіравання справамі прэзідэнта) і Юрый Шулейка (старшыня Берасцейскага аблвыканкама).

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках