27 лiпеня 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытня Грэцыі пачала разварочваць машыны з расейскімі нумарамі

2
Мытня Грэцыі пачала разварочваць машыны з расейскімі нумарамі

Якія яшчэ краіны абмежавалі ўезд на аўтамабілях з расейскімі нумарамі.

Грэцкая мытня пачала спыняць аўтамабілі з расейскімі рэгістрацыйнымі нумарамі на мяжы краіны. Пра гэта «Фантанцы» расказала расейская падарожніца, якая ехала з Турцыі ў Вугоршчыну праз тэрыторыю Грэцыі.

Першапачаткова на пункце пропуску Іпсала – Кіпі на турэцка-грэцкай мяжы ў расейцаў не ўзнікала ніякіх праблемаў. Турэцкія памежнікі прапусцілі расейскіх грамадзянаў, а грэцкія – паставілі ў пашпартах расейцаў штампы пра ўезд у краіну. Аднак пасля грэцкія памежнікі запыталі страхоўку на аўтамабіль.

У падарожнікаў не было неабходнай дакументацыі, і яны пастанавілі набыць страхоўку на месцы. Страхоўнікі звязаліся з прадстаўнікамі мытні, а тыя прапанавалі расейцам вярнуцца назад у Турцыю, спасылаючыся на санкцыйную дырэктыву Еўракамісіі. Падарожнікам растлумачылі, што можна заехаць у краіну, але не на аўтамабілі з расейскімі нумарамі, і настойліва папрасілі пакінуць Грэцыю. Пры гэтым не ўсе аўтамабілі з расейскімі нумарамі маюць цяжкасці пры ўездзе, адзначыла суразмоўца «Фантанкі».

Пасля тлумачэнняў Еўракамісіі, апублікаваных у пачатку верасня, уезд на аўтамабілях з расейскімі нумарамі афіцыйна абмежавалі ўлады Нямеччыны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі. Аднак Грэцыя стала першай краінай, якая пачала выкарыстоўваць гэтае абмежаванне без афіцыйных аб'яваў. Нарвегія таксама заявіла пра планы ўвесці абмежаванні на ўвоз і выкарыстанне расейскіх аўтамабіляў, хоць канкрэтныя захады пакуль не былі вызначаныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках