27 лiпеня 2024, Субота, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іншаземка спрабавала завезці з Польшчы ў Беларусь $200 тысячаў, задэклараваўшы толькі палову

22
Іншаземка спрабавала завезці з Польшчы ў Беларусь $200 тысячаў, задэклараваўшы толькі палову

Цяпер яе будуць судзіць.

Замежніца ў ліпені 2023 года везла ў Беларусь з Польшчы 200 тысячаў даляраў і надумала схітраваць з дэклараваннем. Яе раскрылі, затрымалі, а крымінальную справу ўжо накіравалі ў суд, паведаміла пракуратура Берасцейскай вобласці.

Інцыдэнт з валютай адбыўся сёлета 25 ліпеня. Тады 47-гадовая іншаземка пры мытным афармленні ў пункце «Варшаўскі мост» задэкларавала 100 тысячаў даляраў.

Як піша пракуратура, «абвінавачаная з наяўных грашовых сродкаў памерам блізу 200 тысячаў даляраў ЗША перадала палову з іх іншай асобе для перамяшчэння праз мытную мяжу ЕАЭС».

«Падчас мытнага кантролю вызначаная прыналежнасць абвінавачанай усёй сумы», – адзначылі ў пракуратуры.

Цяпер жанчына знаходзіцца пад вартай. Яе абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 228 КК – «Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага звязу наяўных грашовых сродкаў у буйным памеры».

Справа накіраваная ў суд. На ўсе грошы і маёмасць абвінавачанай накладзены арышт. Іншаземцы пагражае пакаранне ад штрафу да пяці гадоў калоніі.

Нагадаем, увоз замежнай валюты ў Беларусь не абмежаваны, але сумы большыя за 10000 даляраў у эквіваленце пры ўвозе ў краіну падлягаюць пісьмоваму дэклараванню.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках