Сабчак сцвярджае, што ёй патэлефанаваў Кадыраў
- 26.09.2023, 9:12
- 19,270
Чачэнскі кіраўнік нібыта «папярэдзіў» расейскую журналістку.
Расейская журналістка Ксенія Сабчак сцвярджае, што ёй патэлефанаваў кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў. Яна расказала пра 40-хвілінную размову праз відэасувязь. Аўтарскі пераказ гутаркі яна апублікавала ў тэлеграм-канале «Крывавая пані». Абмяркоўвалі відэа, на якім сын кіраўніка Чачэніі Адам збівае «падпальшчыка Карана» Мікіту Журавеля.
Частку дыялогу Сабчак падае ў цытатнай форме.
- Чаму ты чапаеш майго сына?
- Ну вы ж самі выклалі відэа да сябе ў канал і напісалі, што ганарыцеся, навошта вы гэта выклалі і напісалі?
- Я не хачу гэта хаваць, няма ніякага сэнсу гэта хаваць.
- А вы яго пакаралі пасля гэтага?
- Не, ён малайчына, ён павёў сябе як сапраўдны мужчына.
Са слоў Сабчак, Кадыраў запатрабаваў не пісаць пра ягоную сям'ю і зрабіў ёй «папярэджанне».