22 снежня 2024, Нядзеля, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Уклалі шмат сіл і грошай»: пад Менскам прадаецца дом, у якім ніхто не жыў

27
«Уклалі шмат сіл і грошай»: пад Менскам прадаецца дом, у якім ніхто не жыў

Усё ў ідэальным стане.

Уладальнікі ў гэты дом "уклалі нямала сіл і грошай", але пажыць у ім не давялося. Таму ён прадаецца ў стане «заязджай і жыві» — з дарагім аздабленнем, бытавой тэхнікай і стылёвай мэбляй у ідэальна-новым стане. У інжынерным плане аб'ект укамплектаваны паводле найвышэйшай катэгорыі і, нягледзячы на тое, што знаходзіцца ён у садовым таварыстве, тут можна жыць стала і з выгодамі, піша Realt.by.

СТ "Крышталь-плюс" знаходзіцца ў Менскім раёне, за 21 кіламетр ад МКАД. Паселішча кампактнае, мяжуе з лясным масівам. У аб'яве гаворыцца, што шмат хто жыве тут стала.

Дом новы, каркасны, фасад аздоблены імітацыяй бруса. На двухсхільным даху — металічная дахоўка, усталяваныя якасныя цёплыя панарамныя вокны да падлогі.

Агульная плошча — 77 квадратаў. Унутры дзве спачывальні, кухня-гасцёўня, паасобны санвузел, перадпакой.

Варта звярнуць увагу на інтэр'ер — светлы, у сучасным стылі, з прадуманым асвятленнем і дарагой новай мэбляй.

Падлога зробленая ў адным узроўні, без парогаў. Шторы пашытыя на індывідуальны запыт, міжпакаёвыя дзверы вырабленыя таксама пад запыт — іх вышыня 2,5 мэтра. Санвузлы абкладзеныя кафляй.

Кухня абсталяваная ўбудаванай тэхнікай нямецкіх марак, усталяваны фільтр на пітную ваду. У доме яшчэ ніхто не жыў, таму ўсё ў ідэальным стане.

Ацяпляецца дом электрычным катлом — з радыятарамі і цёплай падлогай. Таксама ўсталяваныя два кандыцыянеры. Вада падаецца з уласнай свідравіны (глыбіня 90 мэтраў). Каналізацыя мясцовая.

Дзялянка невялікая — толькі 5 сотак. Яна абгароджаная, на ўездзе стаяць адсоўныя вароты (адчыняюцца пультам). Тэрыторыя цалкам упарадкаваная — пасаджаны газон і дэкарацыйныя расліны, зробленыя дарожкі, паркоўка, прадуманае вулічнае асвятленне.

У аб'яве гаворыцца, што гэты дом у СТ будаваўся 3 гады, у яго "ўклалі ў яго шмат сіл і грошай". Прадаецца ж з прычыны ад'езду ўладальніка з краіны — за 149 000 даляраў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках