Расейцы ўчынілі гістэрыку праз выбухі ў Таганрогу
7- 26.09.2023, 11:24
- 17,074
І пачалі выстаўляць прэтэнзіі Пуціну.
Раніцай 26 верасня ў горадзе Таганрогу грымнуў выбух. Тутэйшыя жыхары ўчынілі гістэрыку і заявілі аб рабоце супрацьпаветранай абароны.
Расейцы паведамляюць, што над горадам нібыта збілі ракету або беспілотнік. Пра гэта пішуць расейскія прапагандысцкія мэдыі, звярнуў увагу "Обозреватель".
Крамлёўскія прапагандысты, спасылаючыся на відавочцаў, пішуць, што над Таганрогам сродкамі супрацьпаветранай абароны збілі БЛА. У той самы час паасобныя расейцы заявілі, што над местам нібыта знішчылі ракету.
Таксама ў РФ зрабілі справаздачу, што пацярпелых у выніку выбуху няма. Аднак пра іншыя наступствы, у тым ліку пра магчымыя разбурэнні расейцы маўчаць. Пры гэтым адзін тутэйшы жыхар расказаў, што да месца здарэння паляцеў гелікаптэр.
Напалоханыя расейцы таксама пачалі выстаўляць прэтэнзіі свайму дыктатару Уладзіміру Пуціну. Хто-ніхто застаўся незадаволены тым, што РФ распачала вайну супраць Украіны, а цяпер ракеты і БЛА лётаюць над расейскай тэрыторыяй.
Нехта ж заклікалі "радавацца" выбухам, маўляў, добра, што ў Таганрогу працуе СПА. Больш за тое, грамадзяне РФ выставілі версію, што выбухі звязаныя з "праверкай СПА" на аэрадроме.