Палётаў у Катар з Менска ўсё ж не будзе
- 26.09.2023, 14:18
- 3,206
Скасаваныя чартарныя рэйсы, запланаваныя з кастрычніка.
10-га кастрычніка «Белавія» збіралася аднавіць чартарныя рэйсы ў Доху, сталіцу Катара. Увесну беларусы ўжо лёталі ў гэтую краіну Персідска затокі - адзначалася, што кірунак стаў запатрабаваным і нават модным сярод нашых турыстаў. Аднак стала вядома, што новых палётаў у Катар усё ж не будзе — як мінімум да канца сакавіка 2024 года, адзначае «Онлайнер».
Паведамленне аб скасаванні чартараў з'явілася на сайце тураператара «Інтэрсіці». Прычынай называюць «шэраг пастаноў, якія цягнуць скасаванне раней выдадзенага дазволу на запраўку паветраных суднаў, абслугоўванне запланаваных чартарных рэйсаў і пасажыраў».
«Гэтыя пастановы перашкаджаюць выкананю турыстычных паслуг у арганізацыі тураў у Дзяржаву Катар і не дазваляюць выканаць турыстычныя паслугі ў поўным аб'ёме (здзейсніць чартарную паветраную перавозку) у адпаведнасці з праграмай турыстычнага падарожжа», - каментуе тураператар.