22 снежня 2024, Нядзеля, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: На тыдні надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць перыферыя антыцыклону

Сіноптыкі: На тыдні надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць перыферыя антыцыклону

Прагноз на 27-29 верасня.

27-29 верасня варункі надвор'я ў Беларусі вызначацьме перыферыя антыцыклону, які размяшчаецца над цэнтральнымі раёнамі Еўрапейскай тэрыторыі Расеі, піша pogoda.by.

27 верасня невялікая воблачнасць. Без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах краіны будзе згушчацца туман. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёвы, паўднёва-ўсходні слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +2..+8°С, пераважна ў паўднёва-заходняй палове краіны яна складзе +9..+15°С, максімальная ўдзень +20..+26°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

28-29 верасня невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер няўстойлівы, уначы слабы, удзень сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +2..+9°С, месцамі ў краіне да +13°С, максімальная ўдзень +21..+27°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках