Мянчук падумаў, што таксіст хоча яго падмануць і прыставіў нож да горла кіроўцы
2- 26.09.2023, 17:11
- 4,396
Што пастанавіў суд?
Суд у Менску прыгаварыў 51-гадовага мужчыну да чатырох гадоў «хатняй хіміі» за асабліва злоснае хуліганства. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе пракуратуры.
Як устаноўлена, нецвярозы абвінавачаны ў аўтамабілі таксі беспадстаўна дастаў з сумкі складаны нож, прадэманстраваў прадмет кіроўцу і прыклаў да яго шыі, пасля чаго запатрабаваў спыніцца. Пасля спынення мянчук пакінуў транспартны сродак і выкінуў нож у траву.
Падчас судовага паседжання абвінавачаны прызнаў сваю віну. Ён растлумачыў, што яго дзеянні былі абумоўленыя моцнай ступенню алкагольнага ап'янення. Мужчыну падалося, што кіроўца хоча яго падмануць. Ён надумаў у такой сітуацыі давесці пацярпеламу, што можа за сябе пастаяць.
Таксіст у судовым паседжанні папрасіў строга не караць абвінавачанага.
Суд прызнаў менчука вінаватым паводле ч.3 арт.339 КК (Асабліва злоснае хуліганства) і прыгаварыў да чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Прысуд законную моц не набыў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.