У Беларусі пашырылі пералік падстаў для ўтрымання з заробкаў работнікаў
6- 26.09.2023, 17:30
- 12,938
Прынятая пастанова.
У Беларусі пашыраны пералік падстаў і магчымасцей па ўтрыманні сум з заробку работнікаў. Адпаведная пастанова «ўрада» ўжо апублікаваная на Нацыянальным прававым партале. Змен адразу некалькі.
Так, напрыклад, калі раней тыя ці іншыя сумы маглі ўтрымлівацца ў мэтах развязання бытавых, сацыяльных пытанняў (скажам, звязаных з выплатай сум па крэдыце, камунальных выплат і інш.), то паводле новых правілаў грошы дазволена ўтрымліваць таксама і ў мэтах выплаты ўнёскаў у грамадскія аб'яднанні.
Акрамя гэтага цяпер работадаўцу дазволена праводзіць утрыманні і ў выпадках, прапісаных у калектыўных дамовах, лакальных прававых актах.