Украінскія вайскоўцы ператварылі ў металалом расейскую САУ «Гіяцынт-З»
- 26.09.2023, 17:33
- 3,322
Спрытную аперацыю правялі аэравыведнікі.
Байцы Нацыянальнай гвардыі Украіны знішчылі расейскую самаходную артылерыйскую ўстаноўку «Гіяцынт-С» пры дапамозе беспілотніка. Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.
- Некалькі секунд - і расейская САУ 2С5 «Гіяцынт-З» ператварылася ў груду металалому. Ніякай магіі, толькі спрыт і кемлівасць аэраравыведнікаў з 27-й брыгады Нацыянальнай гвардыі Украіны, - распавёў украінскі міністр.
Варта заўважыць, што 2С5 «Гіяцынт-З» - савецкая самаходная 152 мм гармата. Максімальная далёкасць стральбы складае да 40 кіламетраў.
Украінскія вайскоўцы ўжо неаднаразова знішчалі яе пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання расейцаў, напрыклад, на Таўрыйскім кірунку.