22 снежня 2024, Нядзеля, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы эксперт: Дарога ад Бахмута да Горлаўкі ўжо пад мінамётным агнём УСУ

Вайсковы эксперт: Дарога ад Бахмута да Горлаўкі ўжо пад мінамётным агнём УСУ
АЛЯКСЕЙ ГЕЦЬМАН

Праз яе акупанты забяспечваюць свае сілы.

Вайсковы аглядальнік Аляксей Гецьман у інтэрв'ю Radio NV распавёў, што дарога ад Бахмута да Горлаўкі, якой карыстаюцца расейскія акупанты, ужо знаходзіцца пад мінамётным агнём Сіл абароны Украіны.

«Дарога ад Бахмута да Горлаўкі - да яе блізу трох кіламетраў. Гэта значыць, яна ўжо пад нашым мінамётным агнём, але ўсё адно па ёй можа нешта рухацца. Артылерыя калі працуе, працуе нават высокадакладна, але часам машыны могуць прарвацца і нешта падвезці. Калі мы выйдзем і цалкам будзем яе кантраляваць фізічна, гэта значыць, знаходзіцца на гэтай дарозе, вядома, ездзіць ужо ніхто не будзе», - распавёў Гецьман у эфіры Radio NV.

Са слоў вайсковага аглядальніка, пасля гэтага акупанты змогуць забяспечваць свае сілы ў Бахмуце яшчэ па некалькіх дарогах, але «гэта істотна ўскладніць сітуацыю той групоўцы, якая непасрэдна размяшчаецца ў гэтым горадзе».

«Я думаю, што такім чынам, калі мы цалкам ператнём гэтыя шляхі, гэтак жа як з Крымам будзе - Бахмут ператворыцца ў агнявы востраў, як вы кажаце. Гэта значыць, будзе цалкам акружаны горад, і тады тым войскам, якія там размяшчаюцца, або гінуць там проста, або здавацца ў палон, бо іншага выхаду ў іх няма», - дадаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках