Варшава прыме матч за Суперкубак УЕФА 2024 года
2- 26.09.2023, 19:00
- 2,074
Сустрэча пройдзе 14 жніўня на Нацыянальным стадыёне.
Матч за Суперкубак УЕФА ў 2024 годзе пройдзе ў Варшаве. Аб гэтым паведамляецца на сайце УЕФА.
Сустрэча адбудзецца 14 жніўня на Нацыянальным стадыёне.
Уладальнік Суперкубка УЕФА вызначаецца ў гульні, у якой сустракаюцца пераможцы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы мінулага сезона.
Сёлета трафей здабыў пераможца Лігі чэмпіёнаў «Манчэстэр Сіці», які 16 жніўня падолеў найлепшую каманду Лігі Еўропы гішпанскую «Севілью» (1:1 — асноўны час, 5:4 — пенальці).