Шайгу абмовіўся, калі РФ збіраецца скончыць вайну і «дасягнуць мэт»
16- 26.09.2023, 19:19
- 24,278
Відэа.
Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што разлічвае скончыць вайну ва Украіне да 2025 года. У той жа час ён падкрэсліў, што войска Расеі атрымлівае толькі «самую сучасную зброю».
Як паведамляюць прапагандысцкія СМІ, на пасяджэнні калегіі расейскіх генералаў Сяргей Шайгу заявіў, што «намечаныя мэты будуць дасягнутыя да 2025 года».
«Працягваем нарошчваць баявую моц Узброеных сіл, у тым ліку за кошт паставак сучаснага ўзбраення і ўдасканалення падрыхтоўкі войскаў з улікам вопыту «спецыяльнай ваеннай аперацыі». Паслядоўная рэалізацыя захадаў плана дзейнасці да 2025 года дазволіць дасягнуць намечаных мэт», - сказаў Шайгу на калегіі Мінабароны РФ.