Лявон Вольскі пачаў працаваць над новым альбомам «Лісты палітвязням»
1- 26.09.2023, 19:38
- 2,958
У альбоме будзе 12 песень.
Музычны гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў аб старце працы над новым альбомам «Лісты палітвязням». Гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца разам з беларускімі ініцыятывамі «Палітвязынка» і «Дысідэнтбай».
У альбоме будзе 12 песень з назвамі «Ліст №1…», «Ліст №2…» і далей.
«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там - ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, ды не адсядзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», - сказаў аўтар песень і лідар гурта Лявон Вольскі.
Каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта павінна ведаць як мага больш людзей, мяркуе музыка.
Гэтую грамадска-музычную кампанію планавалі даўно, ужо ёсць напрацоўкі песень. Цяпер жа адбываецца «выхад з ценю».
«Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», - адзначыў Вольскі.